суббота, 14 ноября 2015 г.

Кірмаш беларускіх гульняў


      Гульня для дзяцей – гэта не проста забаўка, а самая сапраўдная жыццёвая неабходнасць. Гульня проста неабходна дзіцяці для яго паўнавартаснага і гарманічнага развіцця, набыцці неабходных навыкаў – як побытавых, так і навыкаў сацыяльных зносін. Акрамя таго, гульні дапамагаюць  творча развіваць дзіця. А беларускія гульні дапамагаюць дзіцяці далучыцца да роднай мовы, да гісторыі сваёй краіны.



Сонца яркае ўстае,
На кірмаш народ ідзе. 
Надышоў вясёлы час, 
Завітаў кірмаш да нас.
        Ці здаралася вам, паважаныя калегі, знаходзіцца на гульнявым кірмашы? 
Педагогі "Яслі-саду №4 г. Веткі", арганізавалі сапраўдны святочны кірмаш беларускіх гульняў.    У святочнай праграме ўсіх удзельнікаў чакалі цікавыя  сюрпрызы, гульні, песні, пацешныя героі, а таксама шмат смеху і весялосці.
  Педагогі стварылі не толькі святочны настрой, але прадэманстравалі свае ўменне і веды методыкі арганізацыі рухомых гульняў.
  Каларытныя героі гульнявога кірмаша Дзед і Баба ў выкананні педагогаў Барэшка Юліі Пятроўны і Цімашэнка Таццяны Паўлаўны стваралі добры настрой не толькі маленькім удзельнікам свята, але і гасцям.
  А забіяцкія і вясёлыя гульні "А мы проса сеялі", "Лапаточкі" ў выкананні кіраўніка фізічнага выхавання Петрачэнка Ірыны Яўгенаўны, прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.
  Педагог-дэфектолаг Раздуева Наталля Фёдараўна падзялілася досведам выкарыстання рухомых гульняў у сістэме працы з дзецьмі з парушэннямі гаворкі. 
  Таксама хочацца адмеціць прыгожае і яркае абсталяванне да гульні "Бусел" падрыхтаванае выхавальнікам Каробушкінай Янай Сяргееўнай. 

Надышоў вясёлы час, завітаў кірмаш да нас...

Комментариев нет:

Отправить комментарий